Вера Рыч, якая нас разумела
21.01.2010
—
Новости Общества
Прафесар Лонданскага універсітэта Арнольд Макмілін паведаміў мне сумную вестку: у канцы мінулага года на 74 годзе жыцця адышла ў іншы свет шырока вядомая паэтэса, перакладчыца і даследчыца Вера Рыч. На яе пахаванні сабраўся цвет англійскай беларусістыкі і, шырэй, славістыкі. Былі прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага пасольстваў (нябожчыца — лаўрэатка Міжнароднай прэміі імя Івана Франко). Некралогі памяці Веры Рыч з’яўляюцца на старонках розных выданняў, а ў іх ужываюцца вызначэнні “выдатная” і “славутая”.
Мне падалося важным падзяліцца з чытачамі “Голасу Радзімы” (дарэчы, Вера Рыч уважліва чытала нашу газету) некаторымі асабістымі ўспамінамі і развагамі. Упершыню мы пазнаёміліся ў Лондане ў 1982 годзе ў час маёй камандзіроўкі ў Англію. Вера Рыч тады ўжо была вядомая ў літаратурных колах як стваральніца першай англамоўнай анталогіі беларускай паэзіі “Як вада, як агонь” (1971), надрукаванай на сродкі ЮНЕСКА. А ў дзвюхмоўную кнігу перакладаў “Снуецца зданяў рой” (1982) увайшлі творы Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі і Алеся Гаруна.
Мы сустрэліся ў памяшканні Беларускай бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Тады Вера Рыч прыемна здзівіла мяне: аніякай традыцыйнай брытанскай чапурыстасці! Ведаючы свой англа-ірландска-дацкі радавод аж да ХІ стагоддзя, яна паводзіла сябе проста і нязмушана, апраналася так сціпла, што часам нагадвала простую сялянку, прытым беларускую. Вера Рыч уручыла мне тады экзэмпляр свайго апошняга зборніка з аўтографам. Непакоілася: чаму беларусы занадта марудзяць са зняццем абвінавачванняў з Алеся Гаруна? Вярнуўшыся ў Мінск, я пераказаў нашу размову ў навуковай справаздачы, і — о цуд! — праз нейкі час (думаю, не без ускоснага ўздзеяння Веры Рыч) знакаміты паэт, сібірскі ссыльны ў царскія часы быў афіцыйна вернуты ў нашу культурную спадчыну.
У 1990-я мы сустракаліся не раз і ў Мінску, і ў Лондане. Вера Рыч актыўна ўвайшла ў склад нашага грамадскага аб’яднання “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” і выступала з дакладамі на яе кангрэсах, чытала вершы на розных святах, нават у правінцыйных Мікалаеўшчыне ці Ракаве. Асабліва мы павінны быць удзячнымі ёй за серыі артыкулаў з апісаннямі наступстваў Чарнобыля і заклікамі дапамагчы пацярпелым ад яго ў такіх аўтарытэтных англійскіх часопісах, як “Nature” (“Прырода”), “The Journal of Byelorussian Studies” (“Часопіс беларусазнаўчых даследаванняў”), “New scientist” (“Новы вучоны”). Яны пісаліся пяром не толькі паэта ды публіцыста, але і навукоўца. Паралельна перакладалася беларуская класіка: “Тарас на Парнасе” (супольна з А. Макміліным), “Новая зямля”, “Пінская шляхта”. Фарміраваўся і зборнік перакладаў вершаваных “роздумаў пра Беларусь” (2004).
Вера Рыч бачыцца мне асобай парадаксальнай — і ў нечым нават містычнай. Яна мела славянскае імя, але ў яе радаслоўнай не было славян. Ніколі спецыяльна не вывучала беларускую мову (як і ўкраінскую, рускую, польскую), але адчувала яе хутчэй “знутры”, па гукапісе, мелодыцы. Захапіўшыся ёю ў беларускай царкве на вуліцы Фінчлі, яна спявала на ёй у хоры. І нават адна, калі ў які будзённы дзень там не было анікога, акрамя святара і яе. І жыла Вера Рыч у адзіноце на вуліцы Веры, хаця, мусіць, не мела да яе назвы ніякага дачынення... Можа, думаю, толькі пры жыцці не мела, бо верыцца: на доме № 99, куды я пасылаў ёй водгукі з беларускага друку, з цягам часу з’явіцца мемарыяльная дошка: блакітная і авальная на англійскі манер. Як таленавітай паэтэсе і перакладчыку, неардынарнаму мысліцелю, няўрымслівай славістцы, занятай пашырэннем беларускай, украінскай, рускай і польскай культур у свеце.
Адам Мальдзіс