Івянец не прагнуўся: Тарэсу Собаль перавыбралі
21.01.2010 20:16
—
Новости Общества
Нягледзячы на беспрэцэдэнтны ціск уладаў, польскія актывісты Івенца пераабралі кіраўніцай сваёй арганізацыі Тарэсу Собаль. Сход прайшоў у Доме Польскім гэтага мястэчка, што ў Валожынскім раёне Меншчыны. На ім прысутнічала Анжаліка Борыс.
Выбарны вечар пачаўся з таго, што міліцыя затрымала каля 30 актывістаў, якія ехалі ў Івенец на сход, на вартых смеху падставах.
Адначасова ў іншым будынку прайшоў сход актывістаў, інспіраваных уладамі. На ім прысутнічаў кіраўнік лукашэнкаўскага Саюза палякаў Станіслаў Сямашка.
Каб запалохаць Собаль, супраць яе распачалі крымінальную справу. Маўляў, яна не зарэгістравала дапамогі, якую атрымала ад Польшчы.