85-50-40
21.01.2010 17:18
—
Новости Общества
Выбарчыя камісіі могуць па сваім меркаванні заказваць празрыстыя скрыні для галасавання.
Пра гэта было заяўлена 21 студзеня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у Мінску.
«Галоўнае, каб былі ўлічаныя памеры новай скрыні», — сказаў галоўны спецыяліст арганізацыйна-прававога аддзела Цэнтравыбаркама Глеб Хмялёў.
Паводле яго слоў, памеры новых стацыянарных скрынь для выбарчых участкаў павінны быць 85 см у вышыню, 50 см у шырыню і 40 см у глыбіню.
Што да пераносных скрыняў, то, як растлумачыў Хмялёў, яны могуць быць любых зручных для гэтых мэтаў памераў.