Еўрасаюз не плануе адкрыццё сваёй амбасады ў Мінску
21.01.2010 14:35
—
Новости Общества
Беларусі не ўвайшла ў лік 54 краінаў, дзе прадстаўніцтвы Еўракамісіі будуць пераўтвораныя ў амбасады з пашыранымі паўнамоцтвамі. Сярод еўрапейскіх краінаў абраныя Грузія, Украіна, Малдова, Македонія, Сербія, Нарвегія, Швейцарыя і Арменія. Больш за ўсё амбасадаў будзе створана ў Афрыцы.
Новыя амбасады атрымаюць права каардынаваць дзейнасць амбасадаў краін-сяброў Еўрасаюза і выступаць з заявамі ад імя ЕС.
Усяго ж прадстаўніцтвы Еўрасаюза дзейнічаюць у 136 краінах.