Мінкульт “выбіў” Пінігіну кватэру

Источник материала:  
Мінкульт “выбіў” Пінігіну кватэруПакрысе становяцца вядомымі ўмовы кантракту паміж Міністэрствам культуры і доўгакліканым з Санкт-Пецярбургу Мікалаем Пінігіным, які год таму стаў мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатра.



У 2008 годзе тагачасны міністр культуры Уладзімір Мацвяйчук ў размове з артыстамі тэатра прызнаўся, што міністэрства не можа пацягнуць умовы рэжысёра наконт кватэры і пэўнай зарплаты.

Але ўсё ж удалося дамовіцца - і адзін з самых вядомых беларускіх тэатральных рэжысёраў вярнуўся ў Мінск. Умовы кантракту трымаюцца таямніцай.

Але вось днямі стала вядома пра выдзяленне Мікалаю Пінігіну і ягонай сям’і (3 чалавекі) службовага жылля. Адпаведнае рашэнне прыняў Савет міністраў па хадайніцтве Мінкульту. Гэта кватэра на вуліцы Калініна ў Мінску плошчай 113,5 квадратнага метра.

Для параўнання, аднаму з артыстаў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Віктару Багушэвічу той самай саўмінаўскай пастановай выдзелена жыллё па сталічнай вуліцы Ігнатоўскага плошчай 58 метраў. А вось рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе вучыўся Аляксандр Лукашэнка, Аляксандр Курдзека атрымаў ў Горках кватэру на 139 “квадратаў”.
 

←Собчак наказали за шутку с женой олигарха

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика