Источник материала:  
20.01.2010 18:29 — Новости Общества

«Human Rights Watch» прызнала Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку, Юрыя Лявонава (вызвалены ў жніўні 2009 году) і Арцёма Дубскага палітвязнямі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, якая мае сядзібу ў Нью‑Йорку, апублікавала штогадовую, ужо дваццатую, справаздачу аб стане выканання правоў чалавека ў свеце.

Сёлетняя справаздача адметная тым, што яна фіксуе большую чым звычайна колькасць атакаў супраць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у шмат якіх краінах свету, уключна з Іранам, Бірмай, Кітаем, і некаторымі краінамі былога СССР.

У 2009 годзе забівалі праваабаронцаў у Расеі, Шры‑Ланцы, Кеніі, Бурундзі і Афганістане.

У некаторых краінах рэжымы настолькі рэпрэсіўныя, што праваабаронцы ня могуць у іх увогуле дзейнічаць. Да такіх краінаў належаць Эрытрэя, Паўночная Карэя і Туркменістан.

У цяжкіх умовах дзейнічаюць праваабаронцы ў Кітаі, Судане, Іране, Калумбіі, Венесуэле, Нікарагуа, Конга, Эфіопіі, Егіпце, Ізраілі, Азербайджане.

Адносна Беларусі справаздача «Human Rights Watch» адзначае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека за апошні год. Справаздача кажа пра чатырох новых палітычных вязняў у Беларусі ў 2009 (Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, Юры Лявонаў, Арцём Дубскі), разгон некалькіх дэманстрацый ды адмове рэгістрацыі дзвюх недзяржаўных арганізацый («Наша Вясна», Беларуская асамблея няўрадавых арганізацый) і трох газет («Новая газета Бабруйска», «Наша правінцыя», Магілёўскі час») з‑за неабгрунтаваных прычынаў.

←Генпрокуратура активизирует борьбу с коррупцией

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика