Белтрансгаз: Беларусь разлічвае на захаванне цаны на расійскі газ у 2010 г. на ўзроўні мінулага
Пра гэта заявіў сёння журналістам генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў
«Мы разлічваем, што цана газу на 2010 год будзе сфарміравана на ўзроўні мінулага года і складзе ў сярэднім па году каля $150 за 1 тыс. куб.м»,
— сказаў Уладзімір Маёраў. Разам з тым ён адзначыў, што цана газу залежыць ад ваганняў цэн на нафту, і таму вілка можа скласці $145‑160 за 1 тыс. куб.м.
Уладзімір Маёраў адзначыў, што беларускі бок прапанаваў Расіі ўдзельнічаць у шэрагу перспектыўных праектаў у сферы энергетыкі, у прыватнасці, у будаўніцтве новага блока Бярозаўскай ДРЭС, стварэнні новага завода на базе ААТ «Гродна Азот» і іншых. Прапанаваны праект праграмы беларуска‑расійскага супрацоўніцтва ў газавай сферы. Гэтыя прапановы цяпер разглядаюцца расійскім бокам.
На думку гендырэктара «Белтрансгазу», з улікам гэтых новых ініцыятыў супрацоўніцтва бакі змогуць дамовіцца аб цане на газ для Беларусі ў 2010 годзе на ўзроўні мінулага года. Такім чынам, мяркуецца, што паніжаючы каэфіцыент для цаны на газ для Беларусі складзе 0,7‑0,75 да сярэднееўрапейскай. Першы плацеж за газ у 2010 годзе беларускі бок павінен зрабіць да 23 лютага, і да гэтага часу будзе дасягнута адпаведная дамоўленасць, перакананы Уладзімір Маёраў.