Працягваеца ціск на Тарэсу Собаль – кіраўніцу Дома Польскага ў Івянцы

Источник материала:  
20.01.2010 15:18 — Новости Общества

Услед за крымінальнай справай Тарэсу Собаль напаткала і выключэнне з афіцыйнага СПБ. Абвесткі аб гэтым з’явіліся па ўсім Івянцы. Рашэнне аб выключэнні прымалася ў Гродне, без папярэдняга ўзгаднення з мясцовай арганізацыяй. Гэта з’яўляецца парушэннем статута СПБ, бо рашэнне аб выключэнні Тарэсы Собаль магла прымаць менавіта толькі івянецкая філія.

Мала таго, навіна аб выключэнні Тарэсы Собаль і аб правядзенні з’езда СПБ у Івянцы змешчаная ў мясцовай раёнцы. Такім чынам аб падзеях у стане арганізацыі яе сябры даведаліся са старонак дзяржаўнай газеты, а не ад кіраўніцтва Дому Польскага.

Негледзячы на такія акалічнасці, у сходзе збіраюцца прыняць удзел і прадстаўнікі непрызнаваемага ўладамі СПБ на чале з Анжалікай Борыс. «Мы вырашылі прыняць удзел. Тут, у Івянцы, усе ведаюць Тарэсу Собаль. Усе бачаць, які ціск на яе аказваецца на працягу апошняга года» – распавёў «НН» актывіст арганізацыі Андрэй Пачобут.

У сядзібе праўладнага СПБ інфармацыю аб тым, што заўтра С.Сямашка, яго кіраўнік, збіраецца ў Івянец, падцвердзілі. Аднак пракаментаваць апісаныя вышэй падзеі адмовіліся.

←Через неделю-другую столицу может накрыть вторая волна эпидемии гриппа.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика