Суд над Аўтуховічам будзе адкрытым
20.01.2010 13:12
—
Новости Общества
Па інфармацыі генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, суд над ваўкавыскім прадпрымальнікамі будзе адкрытым.
На просьбу ацаніць судовую перспектыву гэтай справы, Васілевіч сказаў: «Рашэнне за судом. Расследаванне праводзіла Міністэрства ўнутраных справаў. Да мяне не паступала інфармацыі, каб у пракуратуры была нейкая незадаволенасць па расследаванню», — сказаў Р.Васілевіч.
Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка знаходзяцца ў СІЗА ад 8 лютага 2008 г. Іх вінавацяць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту супраць старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянка.
Нядаўна справа была перададзеная ў суд, але дата пачатку пасяджэння яшчэ не прызначаная.