Не стала бацькі Святланы Алексіевіч
19.01.2010
—
Новости Общества
Вялікае гора напаткала знаную пісьменніцу Святлану Алексіевіч: пайшоў у іншы свет яе бацька Аляксандр Яўхімавіч Алексіевіч, чалавек, які годна пражыў доўгае і нялёгкае жыццё: ваяваў з фашызмам у ліхую гадзіну, а потым шмат гадоў настаўнічаў на Мазыршчыне.
Мужна перанёс ён у свой час невымерную страту – заўчасную смерць дачкі Тамары, а затым і жонкі Яўгеніі Пятроўны. Быў духоўнай апорай дзецям Святлане і Аляксандру.
Сябры і калегі выказваюць глыбокае і шчырае спачуванне Святлане Аляксандраўне Алексіевіч з прычыны незваротнай згубы.