Беларусь не адмаўляецца ад праекта «Мінск‑Сіці»

Источник материала:  
19.01.2010 17:53 — Новости Общества

Пра гэта заявіўАляксандр Лукашэнка сёння пры наведванні інтэрната нумар 11, які адкрыўся ў комплексе «Студэнцкая вёска» ў Мінску.

«Гэты няшчасны крызіс скончыцца, і мы будзем больш актыўна рэалізоўваць праект па будаўніцтве «Мінск‑Сіці», ‑ сказаў кіраўнік дзяржавы. — Гэта добры праект, і мы ад яго не адмаўляемся».

В. а. старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька праінфармаваў кіраўніка дзяржавы пра тое, што ў верасні 2012 года будзе завершана будаўніцтва трох станцый маскоўскай лініі метрапалітэна (па напрамку ўздоўж праспекта Дзяржынскага), а ў верасні 2013 года будзе закончана будаўніцтва станцыі «Малінаўка».

Адказваючы на пытанне студэнта аб ходзе будаўніцтва новага корпуса факультэта міжнародных адносін БДУ на Прывакзальнай плошчы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бюджэт 2010 года прадугледжвае выдзяленне на будаўніцтва корпуса дадаткова Br1 млрд.

Размаўляючы са студэнтамі ФМА, ён нагадаў, што ў свой час падтрымаў рашэнне аб тым, каб кваліфікаваных дыпламатаў у Беларусі рыхтавала адна ВНУ. «Лепш развіваць адзін цэнтр падрыхтоўкі дыпламатаў»,

— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што вопыт прыватных ВНУ ў гэтым плане сябе не апраўдаў.

«Мы вельмі акуратна паставіліся да прыватызацыі ВНУ, практычна нічога ў гэтай сферы не прыватызавалі. І, як паказала практыка, гэта рашэнне было правільным. Нам не патрэбны ВНУ‑шарлатаны, якія не даюць нармальных ведаў»,

— рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

На факультэце міжнародных адносін БДУ цяпер навучаюцца каля 3 тыс. 300 чалавек

←Студенты попросили Александра Лукашенко возле общежития построить паркинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика