У Швейцарыі 76 беларусаў папрасілі палітычнага прытулку ў 2009 годзе

Источник материала:  
19.01.2010 14:27 — Новости Общества
Паводле звестак Швейцарскай федэральнай службы міграцый, у 2009 годзе колькасць уцекачоў, якія папрасілі прытулку ў краіне, склала 16 005 чалавек, гэта на 3,6% меней, чым у 2008 годзе.

Прычым з 17 326 спраў, якія разгледзела першая інстанцыя, толькі 2622 (ці 15%) скончыліся прадастаўленнем прытулку.

Швейцарскі ўрад адкінуў 5750 прашэнняў, а 7678 выпадкаў наогул адмовіўся разглядаць, заявіўшы пра адсутнасць сур’ёзных прычын за запыт прытулку. Прычым такіх выпадкаў было амаль удвая болей, чым у 2008 годзе.

Адкуль уцекачы?


Найбольш у Швейцарыю беглі ў 2009 годзе з Нігерыі. Грамадзяне гэтай краіны падалі летась 1786 хадайніцтваў, што на 80% болей, чым у 2008 годзе. Гэта тлумачыцца эканамічнымі прычынамі — Швейцарыю меней закрануў крызіс, чым, напрыклад, традыцыйна ласыя для нігерыйцаў Італію і Іспанію.

Бягуць у Швейцарыю з Шры-Ланкі, Ірака, Самалі, Афганістана, а таксама Сербіі, Косава, Грузіі і Турцыі. Так з Грузіі паступілі 638 просьбаў, прычым 549 выпадкаў прызнаныя беспадстаўнымі.

452 запыты паступілі з Расіі, 90 запытаў - з Арменіі, з Беларусі — 76, з Украіны — 29.

←"Пиратов Карибского моря 4" будут снимать на Гавайях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика