Даляр падняў кошт жытла

Источник материала:  
Даляр падняў кошт жытлаУслед за ростам долара ЗША ў пераліку на беларускую валюту падаражэла жытло, але ўпала золата. Рух папулярных актываў аналізуе праграма Белсата «Асабісты капітал».За апошнія тыдні амерыканскі долар адрабіў страты і вырас да еўра на 5%. Долар падняўся ўслед за лепшымі макраэканамічнымі дадзенымі канца года, якія прыйшлі з-за акіяну. І падняў агульную вартасць віртуальнага інвестыцыйнага партфеля праграмы.

Так, праграма «зарабіла» на доларавым дэпазіце ды жылой нерухомасці. Акцыі беларускага бровара «Аліварыя» за апошнія тыдні не змяніліся ў кошце. А вось залатыя зліткі прынеслі праграме мінус.

«Золата трохі ўпала ў кошце. Інвеставанне ў золата з’яўляецца альтэрнатывай інвеставанню ў валюты ды каштоўныя паперы, — каментуе эксперт «Асабістага капітала» эканаміст Серж Наўродскі. — Таму як толькі міравая валюта долар умацаваўся — адразу знізіўся попыт на золата, і гэта адбілася на міравым кошце гэтага метала».

Прапануйце ў каментарах вашы варыянты інвеставання. У якія актывы, даступныя ў Беларусі варта ўкладаць грошы на кароткі ці доўгі тэрмін? Самыя цікавыя прапановы праграма спраўдзіць у эфіры.
←Кого считают бедным в Беларуси и Европе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика