Удзел у незарэгістраванай арганізацыі застаецца "крыміналам"

Источник материала:  
18.01.2010 18:22 — Новости Общества
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на бліжэйшай сесіі не плануюць разглядаць пытанне пра адмену артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за удзел у незарэгістраванай арганізацыі. Такі адказ атрымалі ўдзельнікі хэпэнінгу Снягурак і навагодніх зайцаў ад старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Віктара Гумінскага.

Нагадаем, 22 снежня пераапранутыя ў Снягурак і навагодніх зайцаў грамадскія актывісты спрабавалі аднесці ў парламент заяву з патрабаваннем скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса. На падыходзе да будынка група невядомых у цывільным перашкодзіла ўдзельнікам мерапрыемства. У Дом ураду ўдалося прарвацца адзінай Снягурцы, якая і пакінула заяву для дэпутатаў.

Днямі на імя адной з удзельніц прыйшоў адказ з Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы. У ім і паведамляецца, што парламент не будзе разглядаць пытанне аб скасаванні артыкула 193.1 КК. Гэта тлумачыцца тым, што "ніводны з суб'ектаў заканадаўчай ініцыятывы не ўнёс адпаведны законапраект у парламент".

"Становіцца абсалютна відавочна, што ўсе папярэднія заявы пра адмену 193.1, якія рабіліся чыноўнікамі ў часе разгортвання Усходняга партнёрства, толькі блеф перад Захадам, і мы цяпер атрымалі гэтаму пісьмовае пацверджанне", — сказала Алёна Валынец, каардынатарка кампаніі "Стоп 193.1!"

←У Беларусі забаранілі пасыпаць дарогі і тратуары соллю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика