Астаповіч звярнуўся ў Генпракуратуру

Источник материала:  
18.01.2010 15:20 — Новости Общества

Грамадскае аб’яднанне «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» звярнулася ў Генпракуратуру з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых у знішчэнні помніка архітэктуры 3-й катэгорыі на Клеччыне.

Астаповіч звярнуўся ў Генпракуратуру
Так выглядаў свіран у Янавічах. Фота Кастуся Шастоўскага.

Астаповіч звярнуўся ў Генпракуратуру

Астаповіч звярнуўся ў Генпракуратуру
Былы касцёл ў Клецку, аздоблены купалам-цыбулінай. Фота church.by

Гаворка вядзецца пра драўляны свіран XIX ст. сядзібы з в. Янавічы, які ў 2008 годзе пусцілі на дровы.

У звароце адзначаецца, што папярэднія заявы ў ніжэйшыя інстанцыі не далі плёну. Ні пракуратура Клецкага раёна, ні пракуратура Мінскай вобласці не знайшлі складу злачынства ў дзеяннях кіраўніцтва РУП «Мінск-Крышталь СПФ «Туча» і Чырвоназоркаўскага сельскага савета, па чыёй ініцыятыве і быў разабраны свіран. Між іншым, пералічаныя вышэй асобы спаслаліся на тое, што… проста не ведалі пра статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, які меў будынак свірна.

Такім чынам была парушаная асноўная норма крымінальнага права, якая не вызваляе ад адказнасці за здзейсненае правапарушэнне па прычыне няведання заканадаўства, піша ў звароце А. Астаповіч.

Варта адзначыць, што падобны лёс меў зварот у праваахоўныя органы Клецкага раёну і абласную пракуратуру наконт змены знешняга выгляду помніка 1-й катэгорыі — будынку былога дамініканскага касцёла 17 ст. у Клецку. Восенню 2008 года на даху былога касцёла па ініцыятыве настаяцеля клецкага праваслаўнага прыходу а. Матфея Белавуса з’явіўся купал-цыбуліна. Міністэрства культуры накіравала тады ў Клецкі райвыканкам афіцыйны ліст, у якім паведамлялася, што дзеянні а. Матфея пярэчыць заканадаўству, бо яны прывялі да змены знешняга выгляду помніка.

←Белорусских переводчиков ждут в ООН.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика