На ўчастках у Мінску й Брэсце перамог Януковіч
18.01.2010 11:00
—
Новости Общества
Як паведамілі «НН» у прэс-службе пасольства Украіны, вынікі прэзідэнцкіх выбараў па Беларусі ў цэлым супадаюць з вынікамі падліку бюлетэняў на Украіне.
Першае месца заняў Віктар Януковіч, другое – Юлія Цімашэнка. На трэцім і чацвёртым месцы адпаведна Сяргей Цігіпка і Віктар Юшчанка, а замыкае пяцёрку Арсень Яцанюк.
У мінулую нядзелю у Беларусі працавалі два выбарныя участкі – у Мінску і Брэсце. З 6700 зарэгістраваных украінскім пасольствам выбаршчыкаў у выбарах прэзідэнта Украіны ўзялі ўдзел каля 10% беларускіх украінцаў – 670 чалавек.