У Шклове пабудуюць Лядовы палац і створаць хакейны клуб

Источник материала:  
15.01.2010 17:47 — Новости Общества

Будаўніцтва Лядовага палаца ў Шклове пачнецца ў другім квартале 2010 года.

Пра гэта паведаміў у пятніцу на прэс‑канферэнцыі старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка.

Лядовая арэна на 280 месцаў размесціцца на ўездзе ў райцэнтр з боку Магілёва на маляўнічым беразе Дняпра. Гэта будзе шматфункцыянальны будынак, дзе плануецца праводзіць не толькі спартыўныя спаборніцтвы і трэніроўкі мясцовага хакейнага клуба, але і ўсе асноўныя гарадскія культурна‑масавыя мерапрыемствы.

На прылеглай тэрыторыі будзе пабудаваны летні амфітэатр, лыжа‑ролерная траса, зроблены пляж, арганізаваны пракат плаўсродкаў для прагулак па Дняпры, размесціцца выратавальная станцыя і прычал для турыстычнага цеплахода.

Праект будзе фінансавацца з рэспубліканскага, абласнога і мясцовага бюджэтаў. Усяго плануецца выдаткаваць на будаўніцтва і добраўпарадкаванне каля 50 млрд. рублёў

Закончыць будаваць лядовую арэну плануюць у 2011 годзе.

←Заплатить за коммуналку с сегодняшнего дня можно в минском метро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика