У Гомелі затрыманы каардынатар БХД Яўген Якавенка

Источник материала:  
14.01.2010 14:49 — Новости Общества

Прыкладна апоўдні 14 студзеня ў Гомелі затрыманы каардынатар па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Яўген Якавенка.

Па мабільным тэлефоне Якавенка паведаміў, што на вуліцы Кніжнай да яго падышлі два чалавекі ў міліцэйскай форме, з прымяненнем насілля пасадзілі ў аўтамабіль і прывезлі ў ваенкамат. «Яны не прадставіліся, нічым свае дзеянні не растлумачылі, увесь час пагражалі прымяненнем сілы, вырывалі з рук мабільны тэлефон, заламалі рукі. У машыне нас чакаў трэці ў цывільным, які сачыў за мной ад самага дома», — адзначыў актывіст.

Паводле слоў Якавенкі, у ваенкамаце яму заявілі, што ён ухіляецца ад прызыву на ваенную службу, і таму быў прымусова дастаўлены туды з дапамогай міліцыі. «Ніякіх позваў я не атрымліваў. Як я магу ўхіляцца ад прызыву?» — сказаў Якавенка.

Актывіст мае намер звярнуцца са скаргай на дзеянні міліцыі ў пракуратуру. «Такія дзеянні падпадаюць пад артыкул Крымінальнага кодэкса аб выкраданні людзей», — заявіў ён.

Зараз Якавенка знаходзіцца ў ваенкамаце.

←Осенне-зимний призыв начнется в Беларуси 18 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика