У Мінск прыбыў віцэ‑прэм’ер Польшчы Вальдэмар Паўляк

Источник материала:  
14.01.2010 10:58 — Новости Общества

14 студзеня ў Мінск з рабочым візітам прыбыла дэлегацыя Рэспублікі Польшча на чале з віцэ‑прэм’ерам, міністрам эканомікі Вальдэмарам Паўлякам.

Як паведамілі ў прэс‑службе Савета міністраў Беларусі, мэтай візіту з’яўляецца ўдзел у другім пасяджэнні сумеснай беларуска‑польскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Пасяджэнне пройдзе ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі.

Падчас візіту запланавана сустрэча Вальдэмара Паўляка з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.

Паўляк наведваў Беларусь у лютым 2009 года. Паводле вынікаў яго перамоў з віцэ‑прэм’ерам Беларусі Андрэем Кабяковым было падпісана пяць дакументаў: мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускай валютна‑фондавай біржай і Польскай фондавай біржай; пагадненні аб сумесных дзеяннях Беларускай гандлёва‑прамысловай палаты і Польска‑беларускай гандлёва‑прамысловай палаты па падтрымцы і рэалізацыі трох праектаў — «Гомель», «Добрасуседства» і «Аўгустоўскі канал»; пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Польска‑беларускай гандлёва‑прамысловай палатай.

←Крабовые палочки станут официально бескрабовыми

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика