Барысаўскі завод медпрэпаратаў адзначае юбілей – 45 год

Источник материала:  
13.01.2010 22:00 — Новости Общества
Барысаўскі завод медпрэпаратаў адзначае юбілей – 45 год

Усяго барысаўскае фармацэўтычнае прадпрыемства выпускае амаль 180 найменняў лекаў. За апошнія 5 год тут наладзілі выраб 30 прэпаратаў па праграме імпартазамяшчэння.


У Маладзечне гарэў дзіцячы сад «Сонейка»

У адным з кабінетаў запалала электраправодка. Як толькі пайшло задымленне, спрацавала пажарная сігналізацыя. Дзеці і супрацоўнікі сада – усяго 186 чалавек – былі аператыўна эвакуяваны. Выратавальнікі на месца здарэння прыбылі праз дзве хвіліны пасля выкліку і хутка справіліся з агнем. Дзяцей адправілі ў бліжэйшы сад.


У Ждановіцкім спецыяльным дзіцячым доме правялі навагодні дабрачынны ранішнік

У госці да выхаванцаў завіталі шэфы і даўнія сябры установы – парламентарыі і дэпутаты раеннага і пасялковага саветаў. Некалькі дзесяткаў яскравых навагодніх нумароў вярнулі дарослых у свет дзяцінства. У адказ маленькія выхаванцы атрымалі ад гасцей падарункі – цацкі, кніжкі і цукеркі. Дарэчы, такія сустрэчы ладзяцца не толькі на святы – дэпутаты ў дзетдоме частыя госці. Некаторыя для маленькіх выхаванцаў сталі сапраўднымі хроснымі мамамі і татамі. У цэлым, у Прысталіччы навагоднія і калядныя святы прайшлі пад знакам клопату пра маленькіх грамадзян.


На Міншчыне ў разгары абласныя туры прадметных алімпіяд

Амаль 900 лепшых інтэлектуалаў рэгіена мераюцца сіламі па 16 прадметах. Прадэманстраваць свае здольнасці можна не толькі ў тэорыі, але і на практыцы. Найбольш відовішчны тур па працоўным навучанні. У Жодзіне вызначаюць лепшых разбяроў, швачак і кухараў. Прычым, фіналісты могуць абраць і будучае месца працы. Для іх арганізавалі экскурсіі на асноўныя прадпрыемствы горада.


Касцел пачалі аднаўляць у весцы Акалова Лагойскага раена

На грошы парафіян. Акалоўскі храм пабудавалі ў канцы 18 стагоддзя. І лічыўся ен творам драўлянага дойлідства. Богаслужэнні тут праходзілі аж да Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 касцел спалілі. Царкоўнае жыцце ў Акалове аднавілі ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Вернікі збіраліся спачатку на прыватнай кватэры, пасля – у невялікім пакойчыку старэнькай школы. Пазней ім аддалі памяшканне, у якім быў пункт нарыхтоўчай канторы. Цяпер у акалоўскіх каталікоў з'явілася надзея на сапраўдны Божы храм.


У музеі Мікалая Чэпіка – гэта на Пухаўшчыне – аднавілі экспазіцыю

Мікалай Чэпік – салдат-афганец, Герой Савецкага Саюза. Селета яму споўнілася б 50. Залатую зорку воін атрымаў пасмяротна. Яго рота трапіла ў засаду. Мікалай аддаў загад адступаць. Але сам застаўся на перадавой. Калі душманы падыйшлі зусім блізка, сябе і ворагаў падарваў гранатай. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае шынель Чэпіка. Рэч гэту некалькі год таму прывез баявы сябар героя. Дарэчы, штогод музей наведвае каля 3 тысяч чалавек.


Народны абрад «Калядныя цары» зладзілі ў весцы Семежава, што на Капыльшчыне

Гэта – традыцыйны рытуал, які выконваюць у Шчодры вечар – напярэдадні старога Новага году. Семежаўскі абрад адметны тым, што яго занеслі ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай спадчыны. У адмысловым калядным паходзе прымаюць удзел маладыя мужчыны. Яны наведваюць дамы сялян і на змярканні запальваюць факелы. Дарэчы, паглядзець на ўнікальны абрад прыехала многа гасцей, у тым ліку – замежных. А італьянцы нават кіно здымаюць...

←Минский коммерсант взял заложников, чтобы вернуть украденное

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика