Ваўкавыск: у дзіцячым цэнтры тэмпэратура 16 градусаў
13.01.2010
—
Новости Общества
Уначы яна апускаецца яшчэ ніжэй. Дзеці ўкрываюцца некалькімі коўдрамі, але гэта не ратуе ад холаду. Дырэктарка кажа, што сама нічога ня можа зрабіць.У рэабілітацыйным дзіцячым цэнтры “Ваўкавыск”, што на вуліцы Кастрычніцкай, праходзяць рэабілітацыю дзеці з захворваньнямі органаў дыханьня і хрыбетніка.
Зараз там звыш 100 дзетак з Гарадзенскай і іншых абласьцей. Дырэктарка Натальля Чыканава сказала мне, што нізкая тэмпэратура — толькі на другім паверсе. Там, зь яе слоў, знаходзяцца толькі старшаклясьнікі — усяго 24 чалавекі.
Спадарыня Чыканава сказала нашаму радыё, што неаднаразова пісьмова і вусна зьвярталася да кіраўніцтва райвыканкаму і пра гэтую праблему там ведаюць, але даць ёй рады, з тэхнічных прычын, ня могуць.
Я зьвярнуўся да намесьніка старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму Аляксандра Рудамётава, які адказвае за ацяпленьне ў горадзе. Зь яго слоў, ён нічога пра гэта ня ведае. Сёньня ж спадар Рудамётаў паабяцаў наведаць рэабілітацыйны цэнтар і ўва ўсім разабрацца.