Лукашэнка падпісаў План своечасовай падрыхтоўкі Беларусі да абароны

Источник материала:  
11.01.2010 15:28 — Новости Общества

Пра гэта паведаміў журналістам міністр абароны Юрый Жадобін сёння пасля рабочай нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях гарантавання ваеннай бяспекі краіны.

«Кіраўніку дзяржавы быў прадстаўлены План своечасовай падрыхтоўкі нашай дзяржавы да абароны. У гэтым дакуменце ўлічаны ўсе складальнікі абстаноўкі, не толькі з пункту гледжання ваеннай бяспекі, але і фінансавыя, эканамічныя магчымасці дзяржавы», — сказаў Юрый Жадобін.

Паводле яго слоў, кіраўнік дзяржавы зацвердзіў прынцып пабудовы плана і адлюстраваныя ў ім этапы, пагадзіўшыся з тым, што план гатовы да зацвярджэння. «Пры нас ён (план) быў падпісаны і з сённяшняга дня ўступіў у дзеянне», — удакладніў міністр абароны.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы быўз праінфармаваны пра ход рэалізацыі Канцэпцыі будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2020 года. Абмяркоўваліся пытанні набыцця і аснашчэння арміі сучаснымі сродкамі ўзброенай барацьбы, аптымізацыі колькасці Узброеных Сіл, інфраструктуры ваенных гарадкоў і інш. «Усё гэта было даложана кіраўніку дзяржавы і ў цэлым атрымала яго адабрэнне. Лічу, мы можам рэалізаваць задачы, якія былі сёння пастаўлены прэзідэнтам, асабліва тыя, на аператыўнае вырашэнне якіх былі зроблены асаблівыя акцэнты», — дадаў Юрый Жадобін.

←Не выходными, а по-настоящему рабочими оказались прошедшие праздничные дни для уборочных служб столицы.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика