Лукашэнка забараніў насвай

Источник материала:  
11.01.2010 12:30 — Новости Общества

Са студзеня распаўсюд у Беларусі насвая, снюса ды іншых жавальных і нюхальных прэпаратаў з дадаткам тытуню, вапны ці іншай нетабачнай сыравіны забаронена, паведамляе «Ежедневник».

Міністэрства ўнутраных справаў ужо даўно спрабавала абмежаваць распаўсюд на тэрыторыі краіны насвая. Міліцыя праводзіла рэйды на рынках, канфіскоўвала буйныя партыі тавара, а потым змушаная было вяртаць яго ўладальнікам. Загваздка была ў тым, што хоць медыкі і прызнавалі ўжыванне насвая шкодным для здароўя, але прэпарат не быў уключаны ў рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў.

Аднак урэшце МУС знайшло спосаб абмежаваць распаўсюд на тэрыторыі Беларусі насвая. Менавіта міліцыя прыняла актыўны ўдзел у распрацоўцы Дэкрэту прэзідэнта №11, які набыў моц з 1 студзеня 2010 года.

Рашэннем прэзідэнта насвай быў аднесены да непалільных тытунёвых вырабаў, якія ў сваю чаргу падвялі пад дзеянне Дэкрэту прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2002 года №28 «Пра дзяржаўнае рэгуляванне вытворчасці, звароту і спажыванні тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў».

Паводле дакумента, вытворчасць і зварот непалільных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання, вырабленых з тытуню, вапны ды іншай нетабачнай сыравіны або часткова ці цалкам вырабленых з вычышчанага тытунёвага пылу і (ці) дробнай фракцыі рэзанага тытуню з дадаткам ці без дадатку нетабачнай сыравіны і іншых інгрэдыентаў, з 1 студзеня 2010 года забаронена.

Пры гэтым ні насвай, ні снюс афіцыйна не аднесены да наркатычных ці псіхатропных рэчываў. Гэта значыць, што парушэнне дэкрэту прэзідэнта цягне за сабой не крымінальную, а адміністрацыйную адказнасць за незаконны гандаль ці незаконную вытворчасць.

←В уборке снега на улицах Минска задействовано более 750 единиц техники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика