У мінскіх аэрапортах былі затрыманыя некалькі рэйсаў праз непагадзь

Источник материала:  
11.01.2010 10:42 — Новости Общества

Як паведамілі ў даведачнай службе аэрапорта Мінск‑1, непагадзь выклікала невялікую затрымку рэйсаў 10 студзеня з маскоўскага аэрапорта Унукава, а таксама з Калінінграда і Гомеля ў Мінск.

«Гэта была затрымка крыху больш за 15 хвілін, — удакладнілі спецыялісты. — Зараз працуем без збояў».

У даведачнай службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск распавялі, што неспрыяльныя ўмовы надвор’я выклікалі затрымку рэйса з Мінска ў Лондан.

Самалёт павінен быў вылецець з Мінска ў 12.00, а адправіўся ў 12.27. З Лондана ў Мінск самалёт павінен быў прыляцець у 18.45, аднак прызямліўся ў 20.03. З некаторым спазненнем прыбывалі ў Мінск і іншыя рэйсы з Еўропы.

Цяпер усе палёты ажыццяўляюцца згодна з раскладам, аэрапорт функцыянуе ў звычайным рэжыме.

←Товарищества собственников могут упорядочить до уровня ЖЭКа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика