Арышт Сяргея Каваленкі працягнуты на два месяцы
Пастанову пра затрыманне віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі на два месяцы ў следчым ізалятары падпісаў у нядзелю пракурор.
Пра гэта НН паведаміла маці Сяргея – Лідзія Уладзіміраўна.
Сяргея Каваленку сёння пераводзяць з ізалятара часовага ўтрымання ў Віцебскі следчы ізалятар, дадала сп-ня Лідзія.
Грамадскі дзеяч, у сваю чаргу, запатрабаваў, каб усе паперы яго справы вяліся па-беларуску.
***
Сяргей Каваленка быў затрыманы вечарам 7 студзеня, пасля таго як ускараскаўшыся на самы верх галоўнай ёлцы Віцебска ды вывесіў там бел-чырвона-белы сцяг.
За гэта бясстрашнаму чалавеку пагражае да шасці гадоў зняволення.
Нагадаем, што ў панядзелак у Віцебску пройдзе нарада дзеячоў мясцовага дэмакратычнага руху. На парадку дня – адзінае пытанне: як ратаваць Каваленку.