Названы ўладальнікі прэміі
Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня падпісаў указ аб прысуджэнні пяці прэмій прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».
Прэміі прысуджаны архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху за «значны асабісты ўнёсак у адраджэнне і захаванне духоўнай, гістарычнай і культурнай спадчыны беларускага народа»; аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі за стварэнне дакументальнага серыяла «Зямля беларуская»; калектыву бальніцы паліятыўнага догляду «Хоспіс» за «падзвіжніцкую дзейнасць па аказанні дапамогі цяжка хворым пацыентам»; калектыву выдавецтва Беларускага экзархата за выпуск факсімільнага выдання Слуцкага Евангелля; трэнеру‑выкладчыку па лёгкай атлетыцы Гомельскай дзіцяча‑юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў «Лідэр» Уладзіміру Кацуру за «значныя дасягненні ў спецыяльнай рэабілітацыі інвалідаў».
Прэмія «За духоўнае адраджэнне» заснавана ў 1997 годзе. Яе памер у 2006 годзе быў павялічаны са 100 да 350 базавых велічыняў, што складае зараз 12 млн. 250 тыс. рублёў (4,3 тыс. даляраў ЗША). Уручаецца лаўрэатам 7 студзеня.