Беларуская дэлегацыя накiроўваецца ў Маскву для прадаўжэння перагавораў па пастаўках нафты ў 2010 годзе

Источник материала:  

Беларуская дэлегацыя накiроўвалася ўчора ў Маскву для прадаўжэння перагавораў па ўмовах паставак нафты ў 2010 годзе. Аб гэтым паведамiў прэс-сакратар прэм'ер-мiнiстра Беларусi Аляксандр Цiмашэнка.

У складзе дэлегацыi старшыня канцэрна "Белнафтахiм" Валерый Казакевiч, намеснiк мiнiстра эканомiкi Анатоль Фiлонаў. Яны накiроўваюцца на перагаворы для канчатковага ўзгаднення пратакола да пагаднення памiж урадамi Беларусi i Расii ад 12 студзеня 2007 года.

Паводле слоў Аляксандра Цiмашэнкi, адпаведныя прапановы Беларусi ўжо накiраваны ў пiсьмовым выглядзе расiйскаму боку.

Ён падкрэслiў, што ў выпадку ўзгаднення экспертамi канчатковага варыянта пратакола першы намеснiк прэм'ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiр Сямашка гатовы выехаць у Маскву для падпiсання дакументаў.

БЕЛТА.

←Женские игры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика