ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Чатыры знiшчальнiкi ВПС Францыi Mirаgе 2000 прыступiлi да патрулявання неба над краiнамi Балтыi ў рамках мiсii НАТА, паведамляюць iнфармагенцтвы са спасылкай на мiнiстэрства абароны Лiтвы.
Краiны Балтыi не валодаюць прыдатнымi для паветранага патрулявання самалётамi, таму пасля iх уступлення ў НАТА з красавiка 2004 года аховай паветранай прасторы займаюцца ў парадку ратацыi самалёты краiн Паўночнаатлантычнага альянсу, якiя базiруюцца на лiтоўскiм аэрадроме Зокняй у 5 кiламетрах ад Шаўляя.
Кантынгент французскiх ВПС у складзе 150 чалавек змянiў нямецкiх калегаў, якiя скончылi сваю чатырохмесячную вахту. За час сваёй вахты двойчы нямецкiя знiшчальнiкi суправаджалi самалёты iншых краiн, якiя здзяйснялi палёты паблiзу межаў балтыйскiх дзяржаў.
Французскiя вайскоўцы ўжо ў другi раз будуць выконваць мiсiю ў Балтыi. Першы раз яны патрулявалi паветраную прастору над Лiтвой, Латвiяй i Эстонiяй у 2007 годзе. Летась Альянс прыняў рашэнне аб падаўжэннi патрулявання неба ў краiнах Балтыi да канца 2014 года.
Украiнскiм выбарам прадракаюць другi тур: пакуль наперадзе ЯнуковiчЛiдар апазiцыйнай украiнскай Партыi рэгiёнаў Вiктар Януковiч мае ўсе шанцы набраць найбольшую колькасць галасоў у першым туры прэзiдэнцкiх выбараў ва Украiне, якi пройдзе 17 студзеня. На другiм месцы — прэм'ер-мiнiстр Юлiя Цiмашэнка, сведчаць апытаннi сацыялагiчных арганiзацый.
Паводле апублiкаваных у снежнi звестак даследчых цэнтраў ФОМ-Украiна, Інстытута сацыяльнай i палiтычнай псiхалогii, Кiеўскага мiжнароднага iнстытута сацыялогii, а таксама Rеsеаrсh & Brаnding Grоuр, якiя прыводзiць папулярнае ва Украiне iнтэрнэт-выданне "Сегодня.ua", нiхто з прэтэндэнтаў не пераможа ў першай сутычцы, падрыхтоўка да якой праходзiць у шалёнай палiтычнай барацьбе.
Цяпер адрыў лiдара Партыi рэгiёнаў ад свайго найблiжэйшага канкурэнта — Цiмашэнкi — складае ад 15 % да 17 % галасоў. Тым не менш, гэтага не дастаткова для перамогi ў першым туры, паколькi для гэтага ён павiнен набраць больш за 50 % галасоў, а максiмальны рэйтынг Януковiча, складзены Кiеўскiм мiжнародным iнстытутам сацыялогii, не перавышае 40%. Што датычыцца другога тура, то тут перавагi сацыёлагаў супадаюць: перамогу можа атрымаць менавiта Януковiч, прычым, па звестках усё таго ж Кiеўскага мiжнароднага iнстытута сацыялогii, ён можа набраць 57,3 % галасоў, у той час як Цiмашэнка — 39,8 %.
Сербiя падала ў Гаагу iск супраць Харватыi за генацыдСербiя падала iск супраць Харватыi ў Мiжнародны суд у Гаазе па абвiнавачваннях у генацыдзе ў дачыненнi да сербаў падчас узброенага этнiчнага канфлiкту на тэрыторыi Харватыi з 1991 па 1995 гады.
У аб'ёмным дакуменце, якi будзе пададзены ў суд, сабраныя доказы генацыду сербскага насельнiцтва харвацкiмi ўладамi i вайскоўцамi ў першай палове 1990-х. Гаворка iдзе ў першую чаргу аб аперацыi "Бура", якую правяла ў 1995 годзе армiя Харватыi пры падтрымцы Боснii i Герцагавiны.
Вынiкам ваенных дзеянняў стала лiквiдацыя самаабвешчанай Сербскай Краiны. Акрамя таго, паводле звестак Белграда, больш за 250 тысяч сербаў сталi бежанцамi, больш за 600 мiрных жыхароў загiнулi. Як сцвярджае Сербiя, сама аперацыя стала актам генацыду. Акрамя таго, ужо пасля завяршэння баявых дзеянняў былi забiтыя многiя сербы, якiя спрабавалi вярнуцца ў свае хаты.
У ЗША памерла 30-гадовая спадчыннiца Jоhnsоn & JоhnsоnСпадчыннiца фармацэўтычнай iмперыi Jоhnsоn & Jоhnsоn Кейсi Джонсан раптоўна сканала ва ўзросце 30 гадоў, паведамiў тэлеканал СNN.
Джонсан памерла ў сваёй хаце ў Лос-Анджэлесе, прычына смерцi ўдакладняецца.
"Гэта падобна на натуральную смерць. Нiякiх сведчанняў забойства не выяўлена. Справаздача аб вынiках таксiкалагiчнага абследавання хутка будзе", — цытуе тэлеканал прадстаўнiцу палiцыi Сару Фейдэн.
Прапраўнучка заснавальнiка Jоhnsоn & Jоhnsоn Кейсi Джонсан у СМI была вядомая, у першую чаргу, скандальнымi выхадкамi, звязанымi з былымi сяброўкамi. У апошнi час, аднак, яна зрабiла прапанову Цiле Тэкiле, падарыўшы ёй пярсцёнак з 17-каратным дыяментам.