Пуцін даручыў ураду працягваць перамовы з Беларуссю па нафце
04.01.2010 17:36
—
Новости Общества
Прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў ураду працягваць перамовы з Беларуссю аб пастаўках і транзіце нафты.
Прэм’ер выказаў надзею на хуткае падпісанне неабходных дакументаў на 2010 год.
На нарадзе з Пуціным віцэ‑прэм’ер Ігар Сечын паведаміў, што Расія пачала бяспошлінную пастаўку вуглевадароднай сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама працягвае пастаўкі ў Еўропу.
Да пачатку года Маскве і Мінску не ўдалося ўзгадніць ўмовы паставак і транзіту нафты на 2010 год.