Ігар Сечын: Дакументы па пастаўках у Беларусь нафты не падпісаныя

Источник материала:  
04.01.2010 17:40 — Новости Общества

Ігар Сечын: Дакументы па пастаўках у Беларусь нафты не падпісаныя
Ігар Сечын і Уладзімір Пуцін.

Дакументы па пастаўках і транзіце ў Беларусь нафты пакуль не падпісаныя, але пастаўкі сыравіны на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ідуць. Пра гэта заявіў 4 студзеня віцэ‑прэм’ер РФ Ігар Сечын.

Сечын нагадаў, што з 1 студзеня спынілася дзеянне паніжальных каэфіцыентаў пры пастаўках у Беларусь нафты. Аднак з улікам «эксклюзіўнага стаўлення» да беларускіх партнёраў Расія прапанавала захаваць ільготны — бяспошлінны — рэжым на пастаўкі нафты для ўнутранага карыстання ў аб’ёме да 6 млн. тон. Гэтыя прапановы перададзены беларускім партнёрам, дадаў віцэ‑прэм’ер.

Сечын таксама паведаміў, што ў найбліжэйшыя месяцы павінны быць падпісаныя дакументы па пастаўках нафты ў рамках Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана.

Каментуючы пазіцыю Мінска, які настойвае на льготных умовах пастаўкі нафты ў сувязі са ствараным Мытным саюзам, Сечын заявіў: «Мы зыходзім з падпісаных дакументаў. Пытанні перамяшчэння вуглевадародаў павінны быць вызначаныя дадатковым пагадненнем».

4 студзеня прэм’ер‑міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Ігару Сечыну прадоўжыць перамовы з Мінскам аб умовах пастаўкі і транзіту нафты. «Спадзяюся, што дамоўленасці будуць дасягнутыя ў самы найбліжэйшы час», — цытуе Пуціна РІА Новости.

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства энергетыкі РФ Ірына Есіпава абвергла інфармацыю, што з’явілася ў СМІ, аб тым, што беларуска‑расійскія перамовы 4 студзеня не аднаўляліся. «Перамоўны працэс з беларускім бокам працягваецца і не спыняўся», — падкрэсліла прадстаўнік Мінэнерга.

←Медики: Отмечая праздник, думайте, что будет завтра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика