З пачатку Калядаў у Беларусі замерзлі 10 чалавек

Источник материала:  
04.01.2010 15:23 — Новости Общества

З 24 снежня па 3 студзеня ад халадавых траўм у Беларусі пацярпелі 145 чалавек, шпіталізаваны — 68. Дыягназ «пераахаладжэнне» быў пастаўлены 94 грамадзянам, «абмаражэнне» — 51. 10 чалавек замерзлі.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 4 студзеня паведаміў начальнік аддзела арганізацыі медыцынскай аховы пры надзвычайных сітуацыях Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук.

Галалёдныя траўмы атрымалі 1.493 чалавекі, 109 з іх шпіталізаваны.

У выніку выкарыстання піратэхнікі пацярпелі 15 грамадзян (год таму — 56), трое змешчаны ў бальніцы з паражэннем органаў зроку. Гэтыя тры няшчасныя выпадкі адбыліся ў Мінску.

Паводле інфармацыі намесніка старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Віктара Шэіна, у сталіцы за апошнія паўтара тыдні выпадкаў смерці ад халадавых траўм не было. Дыягназ «пераахаладжэнне» быў пастаўлены сямі грамадзянам, «абмаражэнне» — шасцярым.

171 чалавек у сталіцы атрымаў галалёдныя траўмы, 12 з пацярпелых шпіталізаваны.

Паводле слоў Віктара Шэіна, упершыню ў Мінску ў месцах правядзення масавых мерапрыемстваў не было зваротаў па медыцынскую дапамогу.

←За прошедшие праздничные выходные никаких чрезвычайных происшествий в столице не произошло - отметили сегодня в мэрии города.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика