Нацбанк выпусціў манету з устаўкамі з сінтэтычнага крышталю
Манета мае форму круга. З пярэдняга i адваротнага бакоў манеты — выступаючы кант па акружнасцi. Бакавая паверхня манеты з насечкай.
На пярэднiм баку манеты размешчаны: у цэнтры — стылiзаваная выява сэрца, паверхня якога запоўнена фактурай з лятаючых матылькоў, з надпiсамi па перыметру на чатырох мовах (беларускай, рускай, англiйскай i польскай): Маё сэрца, Мое сердце, My heart, Moje serce; уверсе па цэнтру манеты — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, вакол яе па крузе надпiсы: злева — РЭСПУБЛIКА, справа — БЕЛАРУСЬ; унiзе па крузе — год чаканкi, проба сплаву, намiнал: 20 рублёў i фiрменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы.
На адваротным баку манеты размешчаны: у цэнтры — на паверхнi, запоўненай фактурай з галiнак, кветак i матылькоў, стылiзаваная выява сэрца з трыма ўстаўкамi з сiнтэтычнага крышталя.
Манета адчаканена на АТ «Манетны двор Польшчы» якасцю «пруф» у стылiстыцы ювелiрнага ўпрыгожвання. Тыраж манеты — да 10000 штук.