У Беларусі пачынаецца вакцынацыя супраць вірусу грыпу А/H1N1

Источник материала:  
04.01.2010 10:28 — Новости Общества

У Беларусі на гэтым тыдні пачнецца вакцынацыя супраць вірусу грыпу А/H1N1. У першую чаргу будуць прышчэпленыя медыцынскія спецыялісты, а таксама работнікі, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэм: супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, ЖКГ, транспартнай службы і г.д.

Пра гэта паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан.

Яна нагадала, што вакцынаваць супраць вірусу пандэмічнага грыпу будуць жывой монавалентнай вакцынай расійскай вытворчасці «Інфлювір», якая паступіла ў Беларусь яшчэ ў снежні 2009 года. Усяго закуплена 1 млн. доз вакцыны. Прышчэплены будуць 500 тыс. чалавек, бо вакцына мае ўводзіцца двойчы. Імунітэт пасля прышчэпкі выпрацоўваецца на працягу прыкладна двух тыдняў.

Супрацьпаказаннем на вакцыну з’яўляецца алергія на курыны бялок.

Акрамя таго, прадпрыемства «Белфармацыя» мае намер закупіць дадатковую колькасць доз вакцыны супраць вірусу грыпу А/H1N1. Прышчапіцца ёю беларусы змогуць за ўласныя сродкі.

←Вакцинация против вируса гриппа А/H1N1 начнется в Беларуси на текущей неделе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика