Лукашэнкі будуць гуляць у хакей

Источник материала:  
03.01.2010 14:29 — Новости Общества

Восем каманд возьмуць удзел у VI калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз прэзідэнта Беларусі.

Спаборніцтвы пройдуць з 4 па 7 студзеня на дзвюх мінскіх арэнах — у Палацы спорту і Лядовым палацы, паведаміў міністр спорту і турызму Алег Качан на прэс‑канферэнцыі 3 студзеня. У групе А згуляюць зборныя Украіны, Славакіі, Швейцарыі і Беларусі, у групе В — Расія, Фінляндыя, Германія і Канада. Пасля аднакругавога турніру адбудуцца матчы за першае і трэцяе месцы.

Беларусь будзе прадстаўляць каманда Аляксандра Лукашэнкі, куды ўваходзяць таксама два яго сыны Віктар і Дзмітрый, галоўны трэнер хакейнай зборнай Міхаіл Захараў, вядомыя гульцы Уладзімір Копаць, Уладзімір Цыплакоў, Алег Хмыль, Алег Раманаў і інш. Паводле слоў Качана, чакаецца, што Лукашэнка‑старэйшы выйдзе на лёд ва ўсіх матчах.

У складзе іншых зборных згуляюць былыя прафесіяналы, у тым ліку тыя, хто мае вопыт выступлення ў НХЛ. Расію прадставіць каманда «Газпром экспарт», якая ў 2007 годзе выйграла гэтыя спаборніцтвы (у астатнія гады перамагала каманда Лукашэнкі). Самаму старэйшаму ўдзельніку турніру — немцу Эдуарду Бшайду — споўнілася 77 гадоў.

Як адзначыў міністр, гаспадары маюць намер зноў выйграць турнір, аднак зрабіць гэта будзе няпроста. Такое ж меркаванне выказаў генеральны сакратар Федэрацыі хакея Сяргей Ганчароў. Ён прадстаўляў ФХРБ у адсутнасць яе старшыні Уладзіміра Навумава, якога не было таксама 1 студзеня ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» падчас сустрэчы мінскага «Дынама», якое вярнулася са Швейцарыі з перамогай на Кубку Шпенглера.

Уваход на гульні свабодны. Пры гэтым Качан не бачыць нічога кепскага ў арганізаваным наведванні матчаў навучэнцамі спартыўных школ, якім, на яго думку, будзе цікава паглядзець на нядаўніх куміраў.

←"Беларусь" начала вещать в Германии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика