Здымкі года-2009 (частка 1)
31.12.2009 16:13
—
Новости Общества
Падзеі года ў фатаграфіях НН.
![]() Студзень. Шокавая 20-працэнтавая дэвальвацыя рубля выклікала ажыятажны попыт на тавары. Photo.bymedia.net. |
![]() У год лібералізацыі палкоўнік Дзмітрый Паўлічэнка з’явіўся перад камерамі СМІ толькі раз: на Вадохрышча. Фота Юліі Дарашкевіч. |
![]() Каму больш балюча? Люты, Гродна. Фота Prosto-free.livejournal.com. |
![]() Партыю Беларуская хрысціянская дэмакратыя ўлады так і не зарэгістравалі. Люты — Павал Севярынец у часе ўстаноўчага з’езда партыі. Фота Юліі Дарашкевіч. |
![]() Люты. Працэс пайшоў. Высокі прадстаўнік Еўрасаюза Хаўер Салана ўпершыню наведаў Мінск. Год адзначыўся інтэнсіфікацыяй кантактаў між Беларуссю і ЕС. Фота Юліі Дарашкевіч. |
![]() Сёлета ў войска былі прызваныя Франак Вячорка, Іван Шыла (на фота), Зміцер Хведарук і іншыя маладыя палітыкі. Лукашэнкаўцы спадзяваліся іх лакалізаваць, зменшыць іхнюю актыўнасць, а не выйшла. У войску кожны з хлопцаў не проста спрабаваў выжыць, але і змагаўся за правы саслужбоўцаў. І Мінабароны раз за разам ішло на саступкі. Ніхто з палітпрызыўнікоў не зламаўся, кожны адстаяў права карыстацца ў войску беларускай мовай. Фота Юліі Дарашкевіч. |
![]() Літоўская пракуратура звінаваціла ксяндза з Мосара (Глыбоцкі раён) Юозаса Бульку ў саўдзеле ў забойстве літоўскіх партызанаў пасля вайны. Фота Юліі Дарашкевіч. |
![]() Belarus Freedom — «Ляпісы» наважыліся выканаць гэтую песню ў Менску. Фота Салідарнасць. |
![]() Дзень Волі. Беларусы Варшавы шыюць бел-чырвона-белыя сцягі перад святочным шэсцем. |
![]() Красавік. Невядомыя стрэлілі з гранатамёта ў помнік Леніну ў Пецярбургу (Расія). |
![]() Аляксандр Мілінкевіч і Зянон Пазняк за адным сталом «Усходняга партнёрства». Прага. Фота радыё «Свабода». |
![]() Беларусь прыме Чэмпіянат свету па хакеі. На фота: Заўзятары ў часе матчу Беларусь—Расія перад экранам каля Палаца спорту. Фота Юліі Дарашкевіч. |
![]() Май. Нарвежскі беларус Аляксандр Рыбак трыумфальна перамог на «Еўрабачанні» з песняй «Казка». І заадно прымусіў задумацца: што значыць быць беларусам цяпер? Сам Аляксандр Рыбак падобны да мамы, а вось ягоны тата – выліты ППРБ. |
![]() Коля Лукашэнка быў у цэнтры ўвагі СМІ. Чэрвень — вокладка часопіса «Magazyn Polski». |
![]() Тэнісістка Вікторыя Азаранка стала новым сімвалам поспеху. Чэрвень — яна знялася для мужчынскага часопіса FHM. Французскага. |
![]() Ямайскі бягун Усэйн Болт на чэмпіянаце свету ў Берліне выйграў стометроўку з фантастычным вынікам — 9,58 секунды! Трыумф чалавечага цела. |