Навагоднія інтэрнэт-паштоўкі і віншаванкі па-беларуску
Павіншуйце на роднай мове сваіх блізкіх праз Сеціва!
Святочная пара ставіць перад намі пытанне — якім чынам павіншаваць сваіх родных і сяброў. Не заўсёды ёсць вольная хвіліна, каб адстаяць у чарзе на пошце па паштоўкі, а для кагосьці ўжо стала звычкай віншаваць сваіх блізкіх праз Сеціва. Балазе, ёсць адмыслоўцы, якія могуць тое-сеё прапанаваць. Прапануем вашай увазе колькі тэматычных паштовак, прысвечаных Калядам і Новаму году.
![]() 1. |
![]() 2. |
![]() 3. |
![]() 4. |
![]() 5. |
![]() 6. |
![]() 7. |
![]() Напішыце Святому Мікалаю! |
Паштоўкі 1-5 — Budzma.org. Замовіць можна па адрасе dryhavicz@gmail.com.
Паштоўка 6 — Валянціна Якімовіч, для газеты «Беларус», Нью-Ёрк.
Паштоўка 7 — skepsys.livejournal.com
Для тых, хто лічыць, што віртуальная паштоўка гэта занадта проста, можна прыемна здзівіць галасавым віншаваннем-пажаданнем ад Святога Мікалая. Для гэтага трэба зайсці на старонку www.speakingsanta.com і напісаць віншаванне. Дзядуля прачытае вашыя зычэнні па-беларуску з мілым польскім акцэнтам. Ёсць там і іншыя персанажы — заходзьце, пабачыце самі.
***
Рэдакцыя звяртаецца да ўсіх таленавітых людзей, якія маюць свае святочныя паштоўкі, ці ведаюць, хто яшчэ займаецца гэтым, — пішыце на сайт nn.by — мы з радасцю размесцім іх у сябе.