Прэм’ера казачных лядовых фігур

Источник материала:  

Віцебску ўпершыню з'явіліся лядовыя фігуры. На галоўнай плошчы вобласці — Перамогі з лёду студэнты і выкладчыкі мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава зрабілі сімвал наступнага года — тыгра, а таксама мядзведзя, зайца і іншых. Не забылі стварыць і Дзеда Мароза.

Сёлета, дарэчы, таксама ўпершыню ў рамках праграмы калядных і навагодніх святкаванняў Дзяды Марозы парадам прайшлі 24 снежня па плошчы Перамогі з плошчы Свабоды. Тут працуе луна-парк, праводзяцца розныя святочныя мерапрыемствы. Працуе каток (арганізаваны пракат канькоў). Вялікія святлодыёдныя экраны на плошчы Перамогі — таксама святочная "прэм'ера" ў старажытным горадзе. Яны дазволяць не сумаваць у самы люты мароз.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Як у кiно... з дрэнным фiналам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика