Як у кiно... з дрэнным фiналам
30.12.2009
—
Новости Общества
Падыходзiў да канца працоўны дзень у гомельскiм фiлiяле аднаго з банкаў, калi ў памяшканне зайшоў п'яны малады чалавек i запатрабаваў касiрку перадаць яму грашовыя сродкi. Пры гэтым у руцэ грамадзянiн трымаў пiсталет. Тым не менш, дзяўчына не разгубiлася i скарысталася трывожнай кнопкай. Нарад Савецкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусi прыбыў на месца здарэння праз 3 хвiлiны. Мiлiцыянеры затрымалi 25-гадовага раней судзiмага злачынцу.
Ірына АСТАШКЕВIЧ.