Людзi... Для людзей
Гады тры з паловай таму ў доме № 32, якi тарцом прымыкае да вулiцы Калектарнай, адчынiлася крама "Прадукты".
Дзiвак, знайшоў дзе гандаль распачаць, — гаварылi тады. — Тут жа амаль нiякiх устаноў. Ды i канкурэнтаў хапае — аналагiчныя крамы на вулiцах Рымарскай, Караля, Кальварыйскай, на Раманаўскай Слабадзе...
Што ж цяпер? Ды вiдавочна — прыватная крама Сяргея Вiктаравiча Святца прывабiла пакупнiкоў. Чым? Па-першае — багатым асартыментам i ўменнем прадэманстраваць, паказаць яго на больш чым сцiплай гандлёвай плошчы, па-другое — якасцю тавараў. Уласнiк крамы ўважлiва "адсочвае" стыль працы вытворцаў, ведае iх магчымасцi i прапаноўвае сваiм пакупнiкам тое, што выбраў сам — гэта значыць, найлепшае — для любога кашалька...
Але ж цi не самае галоўнае ў гэтым гандлёвым пункце — людзi, прадаўцы. Іх чацвёра i ўсе ўважлiвыя, дружалюбныя, заўсёды пакажуць тавар, якi зацiкавiў, дадуць яму характарыстыку, нешта параяць — далiкатна, стрымана...
Што да дырэктара, ён не мазолiць вочы нi пакупнiкам, нi прадаўцам. Выйдзе са сваёй канторкi, паглядзiць, чаго з тавараў не хапае, сам жа падвязе i вылажыць на вiтрыну. Ён ведае, што прадуктовая крама — гэта жывы арганiзм, за работай якога трэба пастаянна i квалiфiкавана сачыць.
Калi, зразумела ж, хочаш, каб ён працаваў.
Мiкола Дубоўскi, г. Мiнск.
г. Мiнск.