Праваахоўныя органы шукаюць мужчыну, які размаўляў з забойцам касіра «Абсалютбанка»

Источник материала:  
29.12.2009 11:14 — Новости Общества

Праваахоўныя органы шукаюць мужчыну, які размаўляў з забойцам касіра «Абсалютбанка»
Фота меркаванага забойцы

Відэа з ім маецца ў распараджэнні пракуратуры. Пра гэта паведаміў 29 снежня журналістам начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Пётр Кісялёў.

Паводле яго словаў, у ходзе следства вывучана 100 гадзін відэаматэрыялаў з камер відэаназірання, размешчаных каля абменнага пункта каля ўніверсама «Аўтазаводскі». Устаноўлена, што злачынца з 7 снежня рэгулярна з’яўляўся каля абменнага пункта і універсама.

Паводле Кісялёва, органы пракуратуры звяртаюцца па дапамогу да грамадзянаў у расследаванні гэтай справы. Ён лічыць, што апазнаць забойцу можна «па манеры паводзінаў або па адзенні». «Любая інфармацыя для следства ўяўляе вялікую каштоўнасць»,

— сказаў Кісялёў. Ён таксама паведаміў, што праваахоўныя органы за каштоўную інфармацыю гарантуюць ўзнагароджанне і гатовыя забяспечыць ананімнасць крыніц.

«Адпрацоўваецца вельмі шмат версій. Яны грунтуюцца на тым, што здабыта ў ходзе следства. Пашыраецца кола сьведкаў і рэчавых доказаў. Прыцягваюцца навуковыя сілы», — сказаў Кісялёў.

Разбойны напад на абменны пункт «Абсалютбанк» адбылося 10 снежня. Была забітая 21‑гадовы касір, выкрадзена каля 35 млн. рублёў.

←Правоохранительные органы разыскивают мужчину, который общался с убийцей кассира "Абсолютбанка"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика