А ў Гомелі міліцыя аператыўна затрымала рабаўніка банка
29.12.2009 11:23
—
Новости Общества
У Гомелі міліцыя затрымала па гарачых слядах злачынца, які спрабаваў абрабаваць банк.
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 28 снежня ў 18.30 непрацуючы, раней судзімы жыхар Гомеля 1984 года нараджэння, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, у памяшканні філіяла ААБ «Беларусбанк» па вуліцы Рэчыцкая шаша напаў на касіра. Пагражаючы супрацоўніцы банка пісталетам, рабаўнік запатрабаваў у яе грошы. Касір паспела націснуць трывожную кнопку.
Нарад дэпартамента «Ахова» прыбыў на месца здарэння праз тры хвіліны. Пры затрыманьні падазраванага ў яго быў затрыманы незараджаны пісталет неўстаноўленага ўзору і ваенны корцік.
Заведзена крымінальная справа.