Малапачэснае другое месца

Источник материала:  
29.12.2009 10:08 — Новости Общества

Паводле вынікаў студзеня—лістапада 2009 года Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх цэн.

Пра гэта сведчыць праведзены БелаПАН аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.

На працягу першага квартала Беларусь першынствавала па гэтым паказчыку, па выніках красавіка саступіла першынство Украіне, у чэрвені прапусціла наперад Расію, а ў кастрычніку зноў апярэдзіла яе.

Ва Украіне цэны выраслі з пачатку года на 11,3%, у Беларусі — на 8,7%, у Расіі — на 8,4%.

Далей ідуць Казахстан (5,6%), Таджыкістан (4,8%), Арменія (4,5%), Грузія (3,1%) і Літва (1,5%). У Азербайджане цэны знізіліся на 0,1%, у Малдове — на 0,5%, Латвіі — на 0,7%, Кыргызстане — на 1%, Эстоніі — на 2%.

Ва Узбекістане за дзевяць месяцаў цэны павялічыліся на 4,2%. Няма даных па Туркменістане.

У лістападзе ў Беларусі адзначана інфляцыя на ўзроўні 0,3% (у кастрычніку — 0,4%). Па гэтым паказчыку краіна раздзяліла сёмае месца з Расіяй. Больш істотна спажывецкія цэны выраслі за месяц у Азербайджане (на 1,3%), Арменіі (на 1,2%), Украіне (1,1%) Малдове (на 1%), Кыргызстане (на 0,6%) і Казахстане (на 0,5%). У Грузіі цэны павялічыліся на 0,2%, у Таджыкістане — на 0,1%, у Літве — не змяніліся, у Эстоніі — знізіліся на 0,2%, у Латвіі — на 0,7%.

Няма звестак па Узбекістане і Туркменістане.

←Белорусские семьи встретят Новый год в бане 

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика