Фiлолагi згадалi Алега Лойку

Источник материала:  

На фiлалагiчным факультэце Белдзяржунiверсiтэта адбылася канферэнцыя, прысвечаная памяцi доктара фiлалагiчных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Алега Лойкi.

У ёй узялi ўдзел пiсьменнiкi, навукоўцы, былыя i сённяшнiя студэнты-фiлолагi з многiх гарадоў Беларусi.

Канферэнцыю адкрыла доктар фiлалагiчных навук прафесар Таццяна Шамякiна, якая адзначыла заслугi Алега Антонавiча ў гiсторыi нашай навукi, лiтаратуры, педагогiкi i культуры, падкрэслiўшы пры гэтым, што Алег Лойка заўсёды быў генератарам цiкавых iдэй на нiве беларускай фiлалогii i навукi.

Фiлолагi згадалi Алега ЛойкуДоктар фiлалагiчных навук прафесар Вячаслаў Рагойша, якi вёў канферэнцыю, сказаў, што Алег Лойка быў чалавекам незвычайным, а тое, што ён зрабiў у лiтаратуразнаўстве, варта самай вялiкай пахвалы. "Ён напiсаў гiсторыю беларускай лiтаратуры ад старажытнасцi да пачатку ХХ стагоддзя. Тое, што па сутнасцi робяць цэлыя iнстытуты, а ён зрабiў адзiн. Я, напрыклад, не ведаю ў рускай лiтаратуры такога чалавека, якi б адзiн напiсаў гiсторыю лiтаратуры ад старажытнасцi да нашых дзён. У нас такi чалавек быў. Гэта Алег Лойка. Ён першы i адзiны пакуль беларус, якi выдаў у Маскве ў серыi ЖЗЛ кнiгi пра Францыска Скарыну i Янку Купалу".

"Мы разам некалi паступалi з iм на фiлалагiчны факультэт БДУ. І з таго часу ўсё жыццё шчыра сябравалi", — прыгадаў пiсьменнiк Уладзiмiр Дамашэвiч.

Прафесар Мiхась Мушынскi ў сваiм выступленнi падкрэслiў наступнае: "Алег Лойка вельмi моцна перажываў катаклiзмы грамадскага, псiхалагiчнага i палiтычнага характару, якiя напаткалi нас на пачатку ХХI стагоддзя. Ён таксама адчуваў i сваю адказнасць за лёс нашай краiны, лiтаратуры i культуры. Гэта вельмi моцна ўздзейнiчала на яго фiзiчны стан i на яго псiхалагiчнае адчуванне. Алег Лойка быў маiм сябрам таксама шмат гадоў. Ён з'яўляўся маiм апанентам па абароне кандыдацкай i доктарскай дысертацый".

Пiсьменнiк кандыдат фiлалагiчных навук Янка Саламевiч расказаў пра тое, як ён стаў фiлолагам, дзякуючы Алегу Лойку. А таксама шчыра прыгадаў пра свайго земляка: "Алег Лойка мне больш за iншых дапамагаў. Спрабаваў вучыць пiсаць рэцэнзii, хоць iх не друкавалi. Дапамагаў разбiрацца ў лiтаратуры. Як аспiрантам, мною афiцыйна кiраваў загадчык кафедры беларускай лiтаратуры фiлфака БДУ Мiхась Рыгоравiч Ларчанка. Але трэба ўжо нарэшце прызнацца, што ён нават не прачытаў маёй работы. Алег жа чытаў, правiў, крэслiў, падказваў, што i як лепш рабiць, як пiсаць навуковую працу. Калi на абароне ў маi 1971 года я сказаў у заключным слове, што ў мяне было два кiраўнiкi — Мiхась Ларчанка i Алег Лойка, Ларчанка нават пакрыўдзiўся, бо круцiў носам. На банкет, праўда, прыйшоў.

Бацька Алега Лойкi, Антон Цiмафеевiч, быў вельмi задаволены, што мы з Алегам сябруем. Алегава мацi, Марыя Iванаўна, была маёй матулькаю-хроснаю, трымала мяне малога ў Альбярцiне да Хрыста. Бацькi былi бедныя, поп i ксёндз бралi за хрышчэнне болей, дык яны, толькi каб дзiця было ахрышчана, аддалi мяне-малечу ў рукi ўнiяту. У мяне ёсць метрыка майго хрышчэння ў Альбярцiне, падпiсаная самiм Антонам Неманцэвiчам.

Колькi мы, калi я жыў блiзка ад Алега, на вулiцы Янкi Маўра ў Мiнску, перагаварылi, гуляючы кожны вечар па дарожцы ў дварах. Я даў нават назву аднаму з яго зборнiкаў вершаў "Дзiвасiл". У мяне ўсе яго кнiгi з аўтографамi. А гэта нi многа нi мала — 101! Калi я выдаў манаграфiю пра Мiхала Федароўскага, падпiсаў яе цётцы Надзi, старэйшай бацькавай сястры, у чыёй хаце на Цагельнай вулiцы ў Слонiме яе напiсаў, падпiсаў матульцы, якая сказала, што гэта пасля Алегавых кнiг для яе самы дарагi падарунак, Алегу i Лiлi, натуральна, былi падпiсаны самыя першыя экзэмпляры. Так што Алег Лойка — быў i застаецца самым дарагiм, самым сардэчным, самым разумным, шчырым, самым вялiкiм сябрам. Яго я любiў больш за ўсiх на свеце! Ён быў маiм настаўнiкам, маiм аднадумцам, кумiрам, маiм вечным захапленнем!"

Цiкава прыгадалi пра Алега Лойку пiсьменнiкi i навукоўцы Алесь Бельскi, Мiхась Тычына, Дзмiтрый Бугаёў, Людмiла Сiнькова, Анатоль Верабей, Генадзь Праневiч. Кандыдат фiлалагiчных навук, загадчыца кафедры гiсторыi беларускай лiтаратуры, дацэнт Таццяна Казакова паведамiла, што сёлета быў першы юбiлей факультэта, якi адзначаўся без Алега Лойкi. Тым не менш у наступным годзе ў пачатку мая ва ўнiверсiтэце адбудуцца навуковыя чытаннi, прысвечаныя Алегу Лойку. А пiсьменнiк Анатоль Верабей дадаў, што цяпер рыхтуецца кнiга ўспамiнаў пра вялiкага вучонага, педагога i лiтаратара.

Падчас канферэнцыi студэнты i выкладчыкi паглядзелi дакументальныя фільмы пра Алега Лойку i пазнаёмiлiся з выставай яго кнiг.

Сяргей ЧЫГРЫН, фота аўтара.

←Минск: сегодня и завтра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика