АБЗАЦ

Источник материала:  

Споўнiлася 165 гадоў з дня нараджэння Васiля Талаша, народнага героя, партызана грамадзянскай i Вялiкай Айчыннай войнаў. Яму было далёка за 70, калi ў грамадзянскую ён арганiзаваў i ўзначалiў партызанскi атрад. Падчас Вялiкай Айчыннай амаль 100-гадовы дзед зноў стаў партызанам. Памёр народны герой у 1946 годзе, на 103-м годзе жыцця.

Адзiны навагоднi феерверк у сталiцы будзе арганiзаваны каля стэлы "Мiнск — горад-герой". Вогненнае шоу пачнецца ў 1.30 i прадоўжыцца каля 20 хвiлiн.

У Мiнску з 1 студзеня наступнага года прыпаркавацца на камунальнай паркоўцы можна будзе бясплатна. Напрыклад, за пакiнуты на час аўтамабiль на камунальнай паркоўцы каля ЦУМа па вулiцы Гiкалы з надыходам новага года плату спаганяць ужо не будуць, а раней паркоўка была платнай. Такое рашэнне прынята на нядаўняй сесii Мiнгарсавета. Выключэнне складуць ведамасныя стаянкi, на якiх спаганяецца не збор, а плата за захоўванне машыны. Напрыклад, на ГЦ "Ждановiчы" або iншых буйных гандлёвых аб'ектах.

Школьнiкi абакралi завод буйнапанэльнага домабудавання на Br9 млн. З цэха, размешчанага на ахоўнай тэрыторыi завода БПД, двое старшакласнiкаў 1991 i 1992 года нараджэння разам з непрацуючым 22-гадовым мясцовым жыхаром выкралi два прамысловыя вiбратары замежнай вытворчасцi. Інструмент яны планавалi прадаць. Супрацоўнiкi мiлiцыi затрымалi зладзюжак.

Двое малалетнiх дзяцей i мужчына патанулi ў рацэ Мухавец у Брэсце. Хлопчыкi 2001 i 2003 г.н. гулялi на рацэ ў 10 м ад берага i правалiлiся пад лёд. З берага iх кiнуўся ратаваць мужчына, аднак спробы былi дарэмнымi, i ўсе яны патанулi. Целы дзяцей былi знойдзеныя ў той жа дзень, а цела мужчыны шукаюць.

У цэнтры Мiнска будаўнiкi прадзiравiлi газаправод. Спецыяльную камiсiю створаць для высвятлення прычын прарыву газавага трубаправода ў Мiнску. Газаправод прадзiравiлi ў суботу вечарам, непадалёк ад завода "Атлант". Спецыялiсты пракладалi пад зямлёй трубу для гарачай вады. Работы праводзiла будаўнiчая арганiзацыя "Мемпэкс". Чаму глыбiню не пралiчылi i патрапiлi ў газаправод снарадам (прыладай, з дапамогай якой пракладаюць трубаправод, не паднiмаючы слой зямлi з паверхнi), высветлiць экспертыза. Труба, пракладзеная паралельна праспекту Пераможцаў, лiчыцца сярэдняй па магутнасцi. Ад яе прарыву нiхто са спажыўцоў не пацярпеў. На завод "Атлант" i ў прыватныя дамы пусцiлi газ па рэзервовых каналах. На месцы iнцыдэнту вядуцца аднаўленчыя работы.

Больш за 400 п'яных кiроўцаў затрымалi за выхадныя на дарогах краiны.

У Мiнску за мiнулы тыдзень рэзкiя перапады тэмпературы прывялi да пашкоджання пакрыцця больш як 100 вулiц. Як сцвярджаюць спецыялiсты, перапады тэмператур ад адмоўных да дадатных негатыўна адбiваюцца на стане дарожна-вулiчнай сеткi, бо самы страшны вораг дарог — вада i мароз. На дарогах з'явiлiся трэшчыны, выбоiны. Таму спецыялiсты прыступiлi да лiквiдацыi наступстваў стыхii.

  Пощны абзац  

У Закарпацкай вобласцi нованароджанае дзiця назвалi Януковiчам. У Сераднянскiм пасялковым савеце Ужгарадскага раёна хлопчыка зарэгiстравалi як Беражанскага Януковiча Iванавiча. Iмя сыну дала мацi — 25-гадовая Алена Беражанская. "Януковiч мне падабаецца, хачу, каб мой сын быў такi ж прыгожы i цвёрдахарактарны, як ён", — патлумачыла свой выбар жанчына. "Калi Алена сказала, што хоча назваць малое Януковiчам, мы рассмяялiся. Але мы так i напiсалi, як яна хацела. Хто бацька дзiцяцi — не ведаем", — расказалi ў сельсавеце. Акрамя Януковiча, у Беражанскай двое малых дзяцей. Яна выхоўвае iх самастойна.

←Минск: сегодня и завтра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика