Новая канцэпцыя нацыянальнай бяспекi будзе распрацавана ў Беларусi ў 2010 годзе

Источник материала:  

Гэта пытанне абмяркоўвалася 24 снежня ў час даклада Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Леанiда Мальцава.

На сустрэчы iшла размова аб шляхах удасканалення сiстэмы нацыянальнай бяспекi Беларусi i яе крытэрыях.

Існуючая сiстэма нацыянальнай бяспекi Беларусi на практыцы паказала сваю эфектыўнасць: у рэспублiцы стабiльная эканамiчная, сацыяльная i палiтычная сiтуацыя. Аднак новыя выклiкi i пагрозы, што з'яўляюцца ў свеце, патрабуюць удасканалення сiстэмы нацыянальнай бяспекi.

Таму ў першай палове 2010 года плануецца распрацаваць новую канцэпцыю нацыянальнай бяспекi, якая з'яўлялася б метадалагiчнай асновай i арыенцiрам для арганiзацыi работы ўсiх дзяржаўных структур. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, работа па ўдасканаленнi сiстэмы нацыянальнай бяспекi павiнна пранiзваць усе сферы жыццядзейнасцi, пачынаючы ад канкрэтнага грамадзянiна, якi павiнен бачыць свае месца i ролю ў гэтай сiстэме, i заканчваючы дзяржаўнымi структурамi.

Новая сiстэма будзе максiмальна ўлiчваць усе змяненнi, якiя адбылiся за гэты час у рэспублiцы, у рэгiёне вакол, у свеце ў цэлым. Удасканаленая сiстэма нацыянальнай бяспекi павiнна адэкватна рэагаваць на магчымыя выклiкi i пагрозы.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

←Минск: сегодня и завтра

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика