Кiтайскi гандлёвы цэнтр пабудаваў паркоўку для жанчын
Гандлёвы цэнтр у горадзе Шыцзячжуан кiтайскай правiнцыi Хэбэй пабудаваў асобную паркоўку для жанчын. Як паведамляе AFP, парковачныя месцы на гэтай стаянцы большыя, чым на традыцыйных паркоўках.
Кожнае машынамесца на "жаночай паркоўцы" на метр шырэйшае, чым звычайнае. Акрамя таго, тут усталяваныя спецыяльныя знакi, якiя дапамагаюць аўтааматаркам прыпаркаваць сваю машыну без рызыкi зачапiць суседнiя аўтамабiлi. На новую паркоўку будуць пускаць толькi жанчын.
Варта нагадаць, што яшчэ ў 2002 годзе ў Вялiкабрытанii было праведзена даследаванне, вынiкi якога паказалi, што жанчыны спраўляюцца з паркоўкай лепш за мужчын. Больш за 96 працэнтаў жанчын стараюцца прыпаркаваць свой аўтамабiль строга ў адведзеным для гэтага месцы, не заязджаючы на белыя лiнii, што размяжоўваюць прастору стаянкi. Для параўнання, сярод мужчын падобнай "якасцю" паркоўкi могуць пахвалiцца толькi 85 працэнтаў. Да таго ж, толькi два працэнты жанчын пакiдаюць свае аўтамабiлi на стаянцы так, што яны перашкаджаюць прыпаркавацца iншым кiроўцам. Аднак у адным мужчыны ўсё ж апярэдзiлi кiроўцаў супрацьлеглага полу — сам працэс паркоўкi ў iх займае адчувальна менш часу: тры секунды супраць пяцi ў жаночай часткi аўтааматараў. Пры гэтым мужчыны за гэты час паспяваюць зрабiць у сярэднiм 2,3 манеўра, тады як жанчыны — 2,1 манеўра.