Піўзавод «Крыніца» плануе адкрыць у Беларусі сетку пабаў
Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 28 снежня паведаміў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Іван Данчанка.
Ён адзначыў, што ў Мінгарвыканкам накіравана прапанова аб выбары зямельных участкаў, якія на доўгі перыяд маглі б быць аддадзены ў арэнду «Крыніцы». У сваю чаргу піўзавод мог бы прыцягнуць прыватных інвестараў для будаўніцтва на гэтых участках піўных устаноў і паставіць туды абсталяванне. Такія пабы плануецца стварыць не толькі ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах.
На думку Данчанкі, аб’ёмы спажывання піва ў Беларусі па‑ранейшаму невялікія ў параўнанні з такімі краінамі, як Германія і Чэхія. Як лічыць старшыня канцэрна, «неабходна пераарыентаваць аматараў піва піць яго не на вуліцах з бутэлек, а ў кафэ і пабах».
Данчанка адзначыў, што ў 2010 годзе аналітыкі прагназуюць павелічэнне спажывання піва і, як вынік, аб’ёмаў вытворчасці.