Расійскі «Тэхнапрамэкспарт» пабудуе Полацкую ГЭС за $100 млн

Источник материала:  
28.12.2009 13:22 — Новости Общества

ААТ «ВА» Тэхнапрамэкспарт «падпісала з Віцебскім рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам электраэнергетыкі «Віцебскэнерга» кантракт на будаўніцтва гідравузлоў Полацкай ГЭС у Беларусі.

«Тэхснабэкспарт» перамог у адкрытым конкурсе, аб’яўленым «Віцебскэнерга» у ліпені 2009 года. Полацкая ГЭС будзе магутнасцю 22 МВт, яе ўзвядуць на рацэ Заходняя Дзвіна. Кошт работ па кантракце складзе каля 100 мільёнаў даляраў.

«Згодна з умовамі кантракта ў абавязкі «Тэхнапрамэкспарта «ўвойдуць праектаванне, выкананне будаўнічых работ, пастаўка і мантаж абсталявання, пусканаладачныя работы і ўвод гідравузлоў ў эксплуатацыю. Гарантыйны перыяд эксплуатацыі складзе два гады. Тэрмін рэалізацыі праекта — 48 месяцаў.

«Тэхнапрамэкспарт», створаны ў 1955 годзе, пабудаваў больш за 50 гідраэлектрастанцый у 18 краінах свету. Сярод іх найбуйнейшая ў Афрыцы Асуанская ГЭС, ГЭС «Хаабінт» у В’етнаме і Еўфрацкі гідракомплекс ў Сірыі.

←В центре Лиды ловили корову на проезжей части (Фото)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика