Лукашэнка выйдзе ў жывы эфір?
28.12.2009 13:41
—
Новости Общества
Па чутках, 30 снежня Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца наладзіць шырокамаштабнае палітычнае шоу.
Па прыкладзе Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева кіраўнік Беларусі будзе размаўляць з электаратам ў прамым эфіры.
На гэтую піяр-акцыю запрошаны журналісты як афіцыйных, так і незалежных выданняў. Але галоўнай дзеючай асобай стануць спецыяльна адабраныя «простыя людзі» з рэгіёнаў,
якія будуць задаваць прэзідэнту «вострыя пытанні», загадзя ўзгодненыя з мясцовымі аддзеламі ідэалогіі. Не выключана, што пасля некаторых такіх пытанняў шэраг чыноўнікаў пазбавяцца сваіх месцаў.
Відаць, гэты спектакль з"яўляецца часткай пачынаецца выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.