Сёння Лукашэнка возьме ўдзел у навагоднім свяце для дзяцей у Палацы Рэспублікі
Сёння, у панядзелак, Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у Палацы Рэспублікі, які праходзіць у рамках акцыі «Нашы дзеці».
На галоўную ёлку краіны запрошаны 2 370 дзяцей ва ўзросце 8‑14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі. У склад дэлегацыі ўключаны дзеці‑сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў; дзеці, якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях; дзеці сем’яў бежанцаў; пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў.
У праграме свята — яркае казачнае музычна‑сцэнічнае шоу ў выкананні лепшых творчых калектываў краіны, уручэнне падарункаў ад імя кіраўніка дзяржавы.
Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праводзіцца з 20 снежня 2009 года па 10 студзеня 2010 года.
У пералік удзельнікаў акцыі ўключаны дзяржаўныя органы і арганізацыі, канцэрны, банкі, грамадскія аб’яднанні і іншыя юрыдычныя асобы (усяго 92). Для наведвання ім прапанавана 142 дзіцячыя сацыяльна значныя аб’екты. Усяго на рэспубліканскім узроўні ў акцыю будзе ўключана больш за 12 тыс. хворых дзяцей, дзяцей‑сірот, дзяцей‑інвалідаў, дзяцей, чые бацькі загінулі пры выкананні службовых абавязкаў